Ліст Вацлава Ластоўскага да невядомага адрасата (7 чэрвеня 1920)

Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да невядомага адрасата (Вільня)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
7 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 778
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 47 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паважаны Таварышу!

Не магу зразумець што значэ так доўгая правалока с прыездам прэдстаўнікоў на конфэрэнцыю. Ці-ж бы ў Вас змяніліся думкі і пагляды на дзержаўнае будаўніцтво, я гэто гавару не аб Вас асабіста, а агуль[1] аб усіх. Усё-ж такі прашу паведаміць такое ці іншае Ваша рашэньне у гэтых справах. Памятайце толькі, што гэтым (не прысланьнем дэлегатоў) робіцца вялікая крыўда справе дзержаўнаго будаўніцтва.

Справы ідуць в. добра, а толькі вялікі недахват людзей да працы, — жніво вялікае, а жанцоў мала! Прышліце мне 1) Маладога Тулоўскага 2) калі можэце прыедзьце самі 3) накажыце у Мінск каб прыезджалі Аўсяннік, Белевіч і Трафімоў 4) прышліце двох-трох маладых хлопцаў саўсім сьвядомых беларусоў.

Прысылайце людзей за інформацыямі. Добра былобы каб Вы прыехалі на Генеральную Конфэрэнцыю (Фінляндыі, Эстіі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны, Румыніі і Польшчы) якая адбудзецца у канцы гэтаго месяца у Латвіі, а так-жэ каб на гэты час прыехаў і Аўсяннік. У нас в. многа новаго і радаснаго для нас. Дэлегацыя у Маскву сягоньня выехала.

Затым пасылаю усім маім дарагім знаёмым шчырае павітаньне.

С праўдзівай пашанай ВЛаст…

Зноскі

правіць
  1. агуль[на]