Ліст Вацлава Ластоўскага ў рэдакцыю газэты «Савецкая Беларусь» (1928)
Ліст Вацлава Ластоўскага ў рэдакцыю газэты «Савецкая Беларусь» Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1928 Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 70 (2258), 23 сакавіка 1928 г., б. 4 |
Ліст у рэдакцыю.
Паважаны тав. рэдактар!
Прашу ў в.-газэце зьмесьціць ліст наступнага зьместу:
У газэтных справаздачах аб судзе над Грамадой я са зьдзіўленьнем прачытаў у паказаньнях Студніцкага наступнае: „Аб тым, што Луцкевіч падазроная асоба гаварыў сьведцы таксама Ластоўскі, які жаліўса, што на чале беларускага руху стаяць няпэўныя людзі“. („Известия“ 16-3-_8 г. № 64 (3298) і іншыя газэты).
Я катэгарычна заяўляю, што спасыланьне на Студніцкага на тое, быццам я калі колечы перад ім жаліўся на неэтычнасьць Луцкевіча, ёсьць нахрапная брахня, прыдуманая самім Студніцкім.
Карыстаньне маім імем, ведаючы, што я асабіста не змагу запярэчыць перад судом,ёсьць з боку Студніцкага паступкам подлым, разьлічаным на падарваньне ў вачох грамадзянства апініі ня толькі Луцкевіча, але і маёй.
Віленскі архіварыус Студніцкіна працягу шэрагу гадоў спрабаваў залазіць ва ўнутранае жыцьцё беларускіх арганізацый і ўзаемастасункі беларускіх дзеячоў, каб на іх разыходжаньнях прынцыповага характару будаваць свае злосныя абвінавачаньні. і гэтае яго апошняе выступленьне на судзе Грамады носіць тойсамы правакацыйны характар.
Ластоўскі.