Ліст Дамініка Сямашкі да Вацлава Ластоўскага

Ліст сябра літоўскай дэлегацыі да перамоваў з Расеяй Дамініка Сямашкі (Рыга) да старшыні Рады Народных Міністраў Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Дамінік Сямашка
2 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 740
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 50 аркуш 29; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 204; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 210.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пане Старшыне Рады Народных Міністрау

Беларускай Народнай Рэспублікі

Будучы, як беларус делегован на міравые перагаворы Літоускай Дзяржавай з Савецкай Расеяй і стаючы за Беларуска-Літоускае паразуменьне на грунце недапушчэньня захвата палякамі Беларускіх Зямель Городзеншчыны, падаю праэкт Літоускаго Ураду наконта будучаго устройства этнаграфічных Беларуских зямель у Літоускай Дзяржаве:

1, каб абараніць ад захвату палякамі беларускіх зямель Горадзеншчыны Літоускі Урад лічыць патрэбным увзяць гэтыя землі пад часовы пратэкторат Літвы,

2, узятыя пад пратэктарат Літвы Беларускія Землі будуць Літвой саарганізованы у Асобную Беларускую Дзяржауна-Прауную Адзінку з Асобным сваім Сеймам, Радай Міністроу і іншымі Беларускімі Дзяржаунымі Установамі і Арганізацыямі,

3, па некалькі гадах гэты Край вырэшыць сам усенародным галасаваньнем сваю Дзяржауную прыналежнасьць да Літвы або Беларускай Народнай Рэспублікі, і у ніякім разе да Польшчы.

Падаючы гэты праект на развагу Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, прашу даць пісьменную адповедзь аб сваім аднашэньні да гэтага праэкту. -

Падпісау: Д.Семашка.

Член Літоускай Мірнай Дэлегацыі для перагавороу з Расеяй.