Ліст Кузьмы Цярэшчанкі да Вацлава Ластоўскага (15 ліпеня 1920)

Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Менск-Горадня) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Кузьма Цярэшчанка
15 ліпеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 814-815
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 56 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пісьмо ад Цярэшчанкі пісанае у дарозе Мінск-Горадня-Беласток у часе адступленьня палякоў. Каля 15.VI[1]

т. Вацлаве,

Вам як шчыраму беларусу я хачу выказаць думкі на конто таго палітычнага становішча у яком знаходзіцца справа наша. Пачну спачатку: тыя, на каго я пакладаў некаторае надзеі ў справе пашырэньня нашага нацыянальнага руху у апошнія часы здаюць свае пазыцыі. Іх кіраунічае кола, сваёй безглуздай палітыкай губяць ня толькі нашу справу, але і справу сваей Дзержаўнасьці. Ўся надзея на рэвалюцыю. Яе прызнакі ужо на тварэ вайсковых настроеў. Паказчык гэтага перазкажэ сваё ўражаньне. Невялікіе інфармацыі мы адтрымалі у Менску. Па нашаму — трэба умацаваць Вас інтелектуальна; асабіста дзелегацыі. Я трымаюсь погляда перадачы мандатаў Н[2] Р[3] Вашаму кабінету, якой павінен быць зроблен у асобай адозве. Но гэта дзеталі. Я трымаюсь погляда якой не раз выказывал пры нашых спатканьнях. — Павінен быць скрыты едзіны нацыянальны фронт. Як не як але правые групіроўкі маюць досыць тэхнічных сіл якія трэба выкарыставаць пры Дзержаўнай працы. Дамагайцеся легалізацыі нашых адпаведных працаўнікоў так патрэбных у гэту хвілю для накапліванія нацыянальных сіл. Не час тапер дзяліць сьвядомых бел. на правых і левых. Усех нас аб’едзеняя агульная мета — незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны. Лічучы па сябе я мыслю што гэта дасць едзіны фронт, які взмацуе нашы сілы і дасьць магчымасьць здейсьніць і нашы дамаганьня. Вельмі добра каліб Вы прыслалі сюды В[4] прэдстаўніка якой бы даў добрае інфармацыі і апрача таго з кім можна былоб перагаварыць аб пляне працы якога мы павінны трымацца пры гэтых варунках. Актыўную працу мы можэм разпачаць толькі пры налічнасьці рэвалюцыі у П[5] — тады магчыма што у нас знойдзецца агульны язык; надзея толькі на гэта. — Уселякія паперы патрэбнае для В[6] мы дамо адсюль. Лучніка лепей пасадзіць у Коўне, калі толька мы ня выедзем у Менск напрыклад у мяне да гэтага вялікае жаданьне

ВашКЦ. 15.VII.20

Зноскі

правіць
  1. Прыпіска Вацлава Ластоўскага.
  2. Н[айвышэйшай]
  3. Р[ады]
  4. імаверна, В[ашага]
  5. П[ольшчы]
  6. імаверна, В[ас]