Ліст Міхаіла Кахановіча да Вацлава Ластоўскага (27 траўня 1920)

Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Міхаіл Кахановіч
27 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 763
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 103.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Глыбокапаважаны п. Власт.

Вельмі прашу Вас памагчы п. Марголіну ў справах выдавецтва нашых кніжак. Ён проста замучыўся, чакаючы ад п. С[1] і п. Р-М[2] ў Вільні заказу. Насілу мне удалося прымусіць. гэтых паноў, прыезжаўшых па справам не асьветным, даць сьпісак кніжак, якія патрэбны Школьнай Радзе.

Што добранькаго ў Вас?

Мы тут не трацім надзеі на лепшае будучае. Баімося, каб наша эндэцыя не нарабіла глупств.

п. І[3] В. сядзіць у Варшаве і нешта робіць.

п. Лч[4] А. сядзіць у Вільні і энэргічна зносіцца з I-м у В[5] і С[6] у Му[7].

Хацелася-б мне моцна папрацаваць з Вамі, вырваўшыся на волю. Пішэця! Мо прыеду, калі патрэбен. Толькі — што рабіць з сямьёй. Паклон ўсім нашым.

Ваш М.К…

К[8] шле Вам прывет.

Зноскі

правіць
  1. імаверна, С[моліча]
  2. імаверна, Р[ака]-М[іхайлоўскага]
  3. І[ваноўскі]
  4. Л[уцкеві]ч
  5. В[аршаве]
  6. С[молічам]
  7. М[енск]у
  8. К[ляўдыюш]