Ліст Пётры Крачэўскага да Вацлава Ластоўскага (24 траўня 1920)
Ліст Пётры Крачэўскага (Бэрлін) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Пётра Крачэўскі 24 траўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 759-760 |
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 27 і адваротны бок. |
Ліст Ваш атрымаў і ім зусім здаволены. Не гледзючы на чорт ведае колькі курьераў і папераў, якіе пісаў Езавітаў, я абсалютна нічога ня ведаў, што робіцца у Рыдзе. Ваш ліст проста і ясна усе сказаў.
Дай Божэ каб нашы надзеі хутко споўнілісь — думаю усе ж такі, што без грошэй мы не застанемся, хаця і надта цяжка іх даставаць у такі трудны мамэнт як цяперь, калі усе чакаюць чагось і баяцца прыступаць да реальнай працы.
На Маску[1] трэба добра налегчы. Беларусь павінна стаць спасіцельніцай і Расеі і Еуропы.
Тут я ужо накруціў добра, што без Беларусі, німа і Расеі, акром таго у тарговых зносінах Маскоўшчына нічога ні дасьць, бо яна прывозіла столькі і нічога не вывозіла — мы ж зараз, калі будзе парадак, атрымаўшы ад Германіі машыны і удабрэньне, можэм даць карысць. Усе з гэтым згаджаюцца.
Будзьце здаровы
З пашанай да Вас ПКрэчэўскі
Зноскі
правіць- ↑ Маск[в]у