Ліст Пётры Крачэўскага да Сымона Пятлюры
Ліст старшыні Прэзыдыюму Рады БНР Пётры Крачэўскага (Рыга) да галавы Дырэкторыі УНР Сымона Пятлюры (Варшава) Ліст Аўтар: Пётра Крачэўскі 29 верасьня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 2, 1998 г., б. 891-892 |
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 405. |
29.9.20.
№51
Яго Дастойнасьці
Галоунаму Атаману і Галаве Высокай
Дырэкторыі Украінскай Народнай Рэспублікі
Шчыра вітаю Вас, Высокапаважаны Атамане, і у Вашай асобе Украінскі Народ, з пабедамі, атрыманымі Вашымі слаувымі казакамі на Роднай Украінскай Зямлі, жадаю як найхутчэй усім Вашым нацыянальным сілам вярнуцца у сваю старую сталіцу Кіяу.
Са свайго боку, ад Імені Беларускаго Народу і Яго Рады Рэспублікі, мушу зазначыць, што шчыры і незменны хауруснік Украіны — Беларуская Народная Рэспубліка — гатовы у кожны момант праліць супольна кроу за абарону Незалежнасьці і Непадзельнасьці як Беларусі, так і Украіны, каб абараніць іх ад усіх ворагау, пасягаючых на нашу Сувэрэннасьць.
Прыміця завярэньня у шчырай да Вас пашане.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.