Ліст Янкі Лучыны да Мітрафана Доўнар-Запольскага (25 лютага 1894)

Ліст да Доўнар-Запольскага
Ліст
Аўтар: Янка Лучына
25 лютага 1894
Пераклад: VasyaRogov
Крыніца: Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868-1934 гг.): асоба ў дакументах і ўспамінах / укл.: В. М. Мятліцкая. - Мінск : Лімарыус, 2020. - 488 с., іл. - с. 370-371
ЦДГАУК. Ф. 262, воп. 1, спр. 169, л. 1.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




г. Мінск

Шаноўны пане!

Ліст Ваш ад 20 лют. гэтага года я атрымаў. З асаблівым задавальненнем зараз жа бяруся за пяро для адказу вам.

Думка пра выданне маіх беларускіх вершаплётных пачынанняў адмысловымі брашурамі даўно ўжо прыходзіла мне ў галаву, ад многіх маіх знаёмых я таксама чуў яе неаднаразова. Па сутнасці, аднак, мне здаецца, няма ў мяне пакуль нічога арыгінальнага, што варта было б асаблівых выдаткаў і клопатаў на выданне. Хіба выдаць мае пераклады вершаў Л. Кандратовіча? Дык ізноў наўрад гэта апынецца магчымым: цэнзура зверне ўвагу на крыніцу і не прапусціць.

Зрэшты, я не адмаўляюся прапанаваць вам ці каму б вы пажадалі тыя нешматлікія мае штучкі, якія друкаваліся ў календарах Слупскага і „Менскім лістку“ падчас яго іншага кірунку. Сёе-тое я б мог яшчэ дадаць новага, што ўжо валяецца ў мяне ў папяровым хламе, а можа быць, і яшчэ, паднапружыўшыся, напішу.

Сам ініцыятарам выдання не магу быць, але калі б яно адбылося, садзейнічаць паспрабую.

Не адмоўце хутка мяне паведаміць, калі выявяцца шанцы на выданне. Без мэты, гэта значыць без надзеі на друкаванне, мая і без таго кульгавая муза маўчыць, зубы зцяўшы.

Гатовы да вашых паслуг.

І. Неслухоўскі

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.