Ліст у «Нашу Ніву» (Гмырак, 1911)

Ліст у "Нашу Ніву"
Ліст
Аўтар: Лявон Гмырак
1911
Крыніца: Лявон Гмырак – нашанівец

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




31/ХІІ – 11 г.

Пересылаючы пры гэтым 2 р. 85 к грошы, маю гонар прасіць Высокоповажаемую Редакцію высылаць мне ціраз поўгода (да 1 ліпня значыць) “Нашу Ніву” рускімі літэрамі. Акром таго прашу переслаць мне такія выданьня 1) Лучына – Вязанка – 4 к, 2) Паўловіч Снапок – 15 к, 3) Купала – Гусьляр – 50 к. 4) Бурачок – Дудка беларуская – 25 к 5) Реўка – Смык беларускі – 20 к. 6) Віткевіч – Дзядзька Голад – 2 к 7) Казкі – 6 к. 8) “Аб гаспадарцы на хутары і шнюрох” – 5 к усіо разам 1 р. 27 к. Дзілі таго што подпіска каштуе 1 25 – на пірасылку значыць астаецца яшчэ 33 к. Спадзеваюсе што гэтаго будзе досыць, каліж пірасылка болій будзе каштаваць будзьце добры напішыце: я гэтые расходы з удячнасьцьцю Вам зьвярну. Усе кніжкі рускімі літэрамі – акром тых што істнуюць толькі у лац. друку. Я ужо пісаў што голас свой даю за друкаваньне “Н.Н.” рускімі літерамі

З пошаною М. Бобровіч