Літоўскі камень
Паданне
Аўтар: народ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду.

Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі. Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень,— відаць, хацеў зусім заваліць рэчку,— пачало днець, заспяваў певень, і чорт упусціў сваю ношу... на правым беразе Віліі. Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.