Магутна крэпасьць — Бог!

Магутна крэпасьць — Бог !
Аўтар: Марцін Лютэр
Крыніца: Божая ліра. Вільня, 1930
Ein feste Burg ist unser Gott. — (пераклад з М. Лютара). Перакладчык невядомы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Магутна крэпасьць Госпад Бог —
Аружжа дасьць і зброю!
Ён звольніць нас з усіх трывог,
Ён наша стража ў бою!
Сільны вораг, злы —
Прэць да барацьбы
Ліхам хоча ўзяць —
Нас пазабіваць; —
Хто-ж проці ўражай сілы?

Пякельных сіл ня можам зьбіць
І згінуць-бы нам трэба; —
Ёсьць ў нас ваёўнік — будзем жыць,
Бог даў Яго нам з неба!
Хто-ж Ён? — знаюць ўсе:
Імя Хрыстос нясе, —
Слаўны ў баёх
Ваёўнік Сам — Бог,
Ён сілы ўражы зможа! —

Хай злыдні пруць на цэлы сьвет
На нас сільля і здрады —
Не баімося ўсякіх бед
Дамо сабе ім рады!
Князь той сілы злой,
Вялікасьцай сваёй
Не зашкодзіць нам, —
Ужо асуджан сам, —
Прысуд яго паваліць! —

Нікто ня зломіць Божых слоў —
Ніхто не перайначыць!
Ўжо Бог нам помач слаць гатоў,
Дык вораг то пабачыць!
Хоча злы нас сьцяць
Усё дабро забраць,
Хай бярэ сабе,
Пекла ня міне —
А нам збаўленьне будзе!