Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Летняя раніца

⁂ (Я вянок спляту дзяўчынцэ…) Летняя раніца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Раніцай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Летняя раніца.

Над дубровай сонцэ з’яе;
Лес прачнуўшыся шуміць;
Ў небі пташечка сьпевае,
І ручэй цішком бурліць.

На лугу раса асела;
Траўка срэбная блішчыць;
Гдзесь коса ўжо зазьвінела,
Стала с траўкай гаманіць.