Не пануйце ў хаце,
Бедната і горэ!
Ох, каб вас не знаці,
Люба-б было, люба!
Толькі вы, як цені,
Ходзіце за мною,
Усё дзержыце ў жмені,
Цісьнеце ня міла…
Мне ад вас ні ласкі,
Мне ад вас ні ўцехі;
Вы пляціцё казкі
Сумные такіе…
Вы на вочы горкіх
Сьлёзаў мне нагналі…
Іх ліецца столькі!..
Бяз канца і меры…
Я на сьвет як глянуў
Ангелікам чыстым,
Лёс сердзіта стануў,
Злосьцю адазваўся.
І с тых пор ўсё болей
Ні жыцьця, спакою,
І не знаюсь з долей,
А яе чэкаю…
Толькі-ж вы мне здрадай,
Горкіе суседзі!
Глядзіцё с пагардай
На пару другую…
А каб вас пазбыцца,
Ўсё пашлоб іначэй…
Не магу здружыцца
З вамі я нізваньня.
Прыдзе час, і ў морэ
Канеце глыбока,
Бедната і горэ…
Вам туды дарога!..
|