Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Роднаму краю

Сяўцу Роднаму краю
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
⁂ (Пад шум лясоў…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднаму краю (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Роднаму краю.

Краю мой, краю,
Горэм павіты,
Усё ў табе — знаю —
Потам абліта.
Поту і слёзаў
Многа бяз ліку,
Як-бы марозаў
У доўгую зімку,
Як-бы завеяў,
Ветраў шалёных,
Як-бы надзеі
Ў шчасьце бяздольных!..