Маладая Беларусь (альманах)/3/Конкурс Суполкі «Загляне сонцэ»

Родные абразкі Конкурс Суполкі „Загляне сонцэ“
Абвестка

1913 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОНКУРС.


Суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» паведамляе усіх беларускіх пісьменнікоў, што ёю абвешчаецца конкурс сцэнічных твораў.

Варункі такіе:

1) Награды назначаецца тры: 125 р. 90 р. 25 р., а такжэ пахвальные отзывы за творы, не падыйшоўшые пад грашавую награду.

2) Аб творах, адзначаных наградамі, будзе апавешчана у беларускіх часопісах. Фаміліі ці прозвішча аўтораў, творы каторых не падойдуць пад конкурс, апавешчацца ня будуць.

3) Права ставіць на сцэне адзначэны твор астаецца за аўторам, а право друкавання суполка пакідае сабе.

4) Пры надзеле наградай прысланаго сцэнічнага твору будзе звертацца увага на такіе асаблівасьці: а) твор не павінен мець вадаў са стараны літэратурнай, а такжэ ідэёвай; б) павінен быць напісан добрай, т. е. правільнай беларускай мовай; в) быць прыгодным для пастаноўкі на сцэне, асабліва — на аматорскай у вёсцэ; г) тэма можэ быць якая хочучы — бытавая, гісторычная і т. п.; д) форму можэ мець жарта, камэдыі, драмы і т. д., без увагі на тое, у скалькіх актах і ці прозай, ці вершам будзе напісаны.

5) Рэч, прысланая на конкурс, павінна: быць чытэльна перапісанай.

6) На рукапісу навінен быць пастаўлен толькі дэвіз. Фаміліі, прозвіща і адрес аутора пісаць на рукапісу ня можна; гэта ўсё павінна быць прыслана у адзельнай закрытай каперцэ з абазначэннем пры адрэсе дэвізу і слова «для конкурса». На пакеце з рукапісам так сама трэба пісаць пры адрэсе — «для конкурса».

7) У конкурс не прыймаюцца: а) рэчы ужэ друкованые, б) вядомые рэдакціям «М. Б.» і «Н. Н.», а также такіе, аўторы каторых ня выпоўняць 6-го параграфу:

8) Судзьдзямі конкурсу будуць: пп. Б. Эпімах-Шыпілло, В. Іваноўскі, А. Новіна і В. Ластоўскі. Гэтые судзьдзі пры разглядзе конкурсных твораў могуць запрасіць па сваей увазе ешчэ каго колечы за судзьдзю. Участнікі конкурсу судзьдзямі быць ня могуць.

9) Апошні тэрмін прысылкі рукапісаў 30 сакавіна (марца) 1914 г. Рэзультат конкурсу будзе апавешчан 31 траўня (мая) 1914 г. Тэрміны гэтые могуць быць прадаўжэны, калі судзьдзі нойдуць гэта патрэбным.

10) Пастанова судзьдзяў аб наградах ні ў якім выпадку адмененай быць ня можэ.

11). Адрэсаваць рукапісы і пісьма, назначеные для конкурса, так: Бѣлорусское Издательское Т-во «Загляне солнцэ и ў нашэ ваконцэ», (С.-Петербург, В. О., 4 линія № 45, кв. 16. Там-жэ можна атрымліваць спраўкі аб конкурсе, калі што з гэтай абвесткі пакажэцца не зразумелым.

Суполка «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ».