Маладняк за пяць гадоў (1928)/IX/Вільгельм Гараўскі
← Платон Галавач | Вільгельм Гараўскі Манаграфія Аўтар: Максім Гарэцкі 1928 год |
Алесь Гародня → |
Вільгельм Гараўскі. Нарадзіўся ў 1908 г. ў сям‘і заможнага селяніна на Барысаўшчыне. Змалку, як і ўсе сялянскія дзеці, быў пастухом. Пасьля вучыўся, але перашкаджала гэтаму вайна і окупацыя. У 1921 г. пад уплывам польскага патрыотызму, паехаў, бяз ведама бацькоў, у Польшчу. Прабыў там месяцы два, аб‘езьдзіў большую частку Польшчы, але, пабыўшы бяз грошай і бяз працы, разьвеяў свой патрыотызм і вярнуўся назад ў БССР. Тут ён трапіў у Інстытут соцыяльнага перавыхаваньня, адкуль потым, з адным сваім таварышом, уцёк і выехаў на поўдзень СССР. Цягаўся, як бяспрытульнік, па ўсёй Украіне і Каўказе — і зноў вярнуўся ў 1922 г. ў Інстытут соцыяльнага перавыхаваньня ў Менск. Скончыў польскі пэдтэхнікум у Менску. Настаўнік. Піша апавяданьні. Друкуецца ў розных беларускіх выданьнях, цэнтральных і бабруйскіх. Вызначаецца прыгожым стылем, асабліва ў абразкох-імпрэсыях.