Маладняк за пяць гадоў (1928)/IX/Янка Відук

Алесь Вечар Янка Відук
Манаграфія
Аўтар: Максім Гарэцкі
1928 год
Платон Галавач

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Янка Відук. Нарадзіўся 3 лістапада (ст. ст.) 1905 г. ў в. Труханавічы, 3 вярсты ад м. Грозава, на Случчыне. Бацькі — сяляне, але „вёску, — кажа ён, — ведаю недасканала, бо жылі бацькі на хутары (Верхні Случ, або Хваевіца, 15 в. ад Слуцку), між лясоў і імшараў, воддаль ад людзей“. Цяпер — студэнт Бел. дзярж. унівэрсытэту.

Піша Янка Відук вершы і прозу. Друкаваліся яго творы ў розных беларускіх выданьнях.

Мотывы ў вершах Янкі Відука, зьмешчаных у зборніку „Слуцкія песьняры“ (1926 г.): выяўленьне сувязі між яго творчасьцю і прыродаю, вясковым жыцьцём і цяжкою працаю, выяўленьне імпэту да жыцьця ў апісаньні цяжкой, але радаснай сялянскай працы, малацьбы, уcлаўленьне працы, праз якую ідзем да лепшае долі, радасьць маладога касца на сенажаці ад хараства прыроды, ад любові да свае працы, ад адчуваньня свае працоўнае сілы, наогул ідэалізацыя сялянскае працы, напр., сяўбы, услаўленьне маладняка і да т. п. Ён пяе:

Пот, што горкасьцю еўся у вочы,
Што сьцякаў па сьпіне ручаём,
Маю песьню купаў, каламуціў…

У вершах, зьмешчаных у зборніку „Наддзьвіньне“ (1926) ідэолёгічны зьмест ня дрэнны, але на форме адчуваецца моцнае насьледваньне Есеніна, Пушчы. Поэта імкнецца пісаць вольным вершам, даваць орыгінальныя вобразы, памоднаму расстаўляе радкі, орыгінальнічае, хоць дабра ад гэтага выходзіць, аднак, ня шмат (вершы „Пэрлы дзён“, „З лейцамі сіверных дум“).

У зборніку „Росквіт“ (1927 г.) зьмешчаны верш „Чуцён трывожны шум“, у якім поэта гаворыць пра Леніна, пра свае настроі, але выходзіць усё праз тую-ж новую ў яго форму, нешта нейкае. У вершы „Чадра“ — пра ўсходніх жанчын, што ўжо здымаюць чадры. У гэтым вершы, у апісаньнях, шмат эротыкі, і дзе яна ёсьць, там ёсьць і праўдзівае поэтычнае пачуцьцё ў Відука. Можна падумаць, што найбольш уласьцівы Відуку мотыў — эротыка.

Што да прозы, дык у Янкі Відука — мацнейшая за вершы і вызначае яго спаміж прозаікаў-маладнякоўцаў. Тут у яго рэалізм тонка і прыгожа перавіваецца з романтычным настроем. Праўда, у ідэолёгічным зьмесьце і ў форме тут адчуваецца пэўная інтэлігенцкасьць і буржуазныя літаратурныя ўплывы, але аўтар моцна трымаецца за сваё пролетарскае пачуцьцё.

У форме балючых прыгадваньняў Таісе аб мінулым аўтар апісвае жудасьці з польскае окупацыі на Беларусі, малюе цяжкасьць паднявольнае працы, салодкасьць каханьня і горач здрады, партызаншчыну, соцыяльную няроўнасьць, пеыхолёгію жанчыны і г. д.

Заслуга аўтара, што ён пэўным літаратурным прыёмам ажывіў ня новы ўжо сюжэт у беларускай літаратуры пасьля кастрычнікавага пэрыоду.

Ёсьць троху штучнасьці, нэрвовасьці, троху недаглядаў у мове.

У зборніку Полацкай філіі „Росквіт“, пад псэўдонімам Крушына, надрукавана Відукова апавяданьне „Спатканьне“ — жанр і стыль, як „Таіса“. Апавяданьне „Спатканьне“ — цікавае, пеыхолёгічнае, добрае апавяданьне.

У часопісі „Літар.-маст. ком.“ — „Росквіт“ № 2, 1928 году, надрукавана аповесьць Янкі Відука „Затока ў бурах“. Тут — пачатак імпэрыялістычнае вайны, жыцьцё салдаткі бяз мужа, вайсковыя пастоі і гвалты, рэволюцыя на вёсцы, бандытызм.

Напісана аповесьць з адрывістых абразкоў, як у кіно-малюнку, так што часам прыходзіцца падумаць, пра што ці каго гэта гаворыць цяпер аўтар.

У апавяданьні „Зарубчык“ аўтар апавядае, як ехаў ён раз улетку, уначы, спаткаўся з цікавым дзедам і выпытваў у яго розныя цікавыя падзеі з мінулага жыцьця, Апавяданьне цікавае, але няма ў ім цэльнасьці, яно разьбягаецца ў розныя падзеі. (Фактычна тут два галоўных апавяданьні.