Маладняк — Янку Купалу (1925)/III/Юбіляру

Шляхам гадоў Юбіляру
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1925 год
іншыя публікацыі твора: Янку Купалу (Александровіч)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЮБІЛЯРУ

Бывае так:
і сонца карагодзіць
і пералівы птушак абвіваюць нас.
І як звычайна — дым
звычайнай хваляй бродзіць,
і сьпевам маладым
як-бы пяе вясна.

А сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І толькі ў горадзе у родным сутарэньні
рабочы думае ўзарваць-зьмяніці сьвет.
І ўсё-ж сумнае наўкола шапаценьне,
зялёны гоман, як паднявольны шэпт.
І ў гэтых шэптах — думкі вызваленьня —
ісьці „да сонца, зор“, як заклікаў поэт.
Але… ці варта ўспамінаць —
мінулае і сёньня я угледжу…
Эх, вясна, крывавая вясна…
Церпіш, родная мая ты, Белавежа…

∗     ∗

А ты сьпявай, гульлівая жалейка,
Гусьляр, званчэй пра вольнасьць заіграй!
Сваю ты песьню родную далей кінь! –
Твае песьні пяе твой край.

Андрэй Александровіч

15/V—25 г.