Малімончык наш Тадэўка

Малімончык наш Тадэўка
Эпіграма
Аўтар: Францішак Багушэвіч
Крыніца: [1]

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малімончык наш Тадэўка
Гад, на пацеры місьцюк:
Як пачуе, дзе ёсьць дзеўка,
Дык улезе, як пацук.

А махлюе, а прыкіда!
Мысьлі яго - не паняць!
Жыдаў гане, а за жыда
Такіх дзесяць можна б даць.

Як ён моліцца, то грэша;
Як сьмяецца - плачуць людзі.
Як пабожыцца, то брэша;
Як салодкі - кепска будзе!..