Малітва Пяруну
Верш
Аўтар: Кастусь Езавітаў
14 лютага 1925 г.
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/2452

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Пярун, наш бацька! Ясны божа грому,
Даруй нам!.. Жрацы Хрыста нас ашукалі,
Мы бязьвінны! Мы табе малілісь, залатому,
Нас мячамі ксьцілі і ў вадзе купалі.

Каб мы не чапалі белых сьцен Царграда,
І каб коні нашы не тапталі вуліц Рыма,
Каб у гневе правым не скрышылі мы варага-гада, —
Нас зачаравалі зяньнямі прастолаў, ў золаце дзьвярыма.

Волю ў нас скавалі, розум атруцілі…
Сьвятой помсты ўцеху нам забаранілі…
Як краты, мы сьлеплі, мечы апусьцілі,
Для ўладык-чужынцаў мы рабамі былі…

Але ў душах нашых, у сьвятых глыбінах,
Дзе таёмна мроіць Прадчуцьцёў Парог,
Мы пабудавалі Твой аўтар ў нізінах, —
Там Ты жыў ў пашане, як наш стары бог.

Блізіцца дзень помсты… Дай нам, божа, сілы!
Мы для Сьветлай Помсты здаўна куем меч.
Памажы, Пярун, нам, бог наш грозны, мілы,
Цяць галовы гадам ад чванлівых плеч.

(14 лютага 1925 г., Рыская турма)