Маніфэст Мікалая II пра пачатак вайны зь Нямеччынай

Высочайшы Маніфэст пра пачатак вайны зь Нямеччынай
Дакумэнт
Аўтар: Мікалай II Раманаў
20 ліпеня 1914 году
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 29, 25 ліпеня 1914 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫСОЧАЙШЫ МАНІФЭСТ.

БОЖАЙ МІЛАСЬЦЮ

Мы, Мікалай Другі,

Імпэратор і Самодзержэц. Усерасейскі,

Цар Польскі, Вялікі Князь Фінляндзкі і прочая і прочая і прочая.

Аб‘яўляем ўсім верным нашым падданым:

Пільнуючыся сваіх гістарычных заветоў, Расея, едыная па веры і крыві са славянскімі народамі, ніколі не пазірала без спо́гаду на іх долю. С пэўным еднадушэм і асобнаю сілаю абудзіліся брацкіе пачуця расейскаго народу к славянам у апашніе дні, калі Аўетро-Вэнгрыя прэд‘явіла Сэрбіі вымаганьня, аб каторых было напярод вядома, што Дзержаўнае государства іх прыняць ня можэ. Нездаволеная уступкамі і міралюбным атказам Сэрбокаго ураду і аткідаючы прыязное пасрэдніцтво Расеі, Аўстрыя, зразу пачала вайну, аткрыўшы бомбардзіроўку беззашчытнаго Белграда.

Прымушэные злажыўшыміся варункамі зрабіць усё, патрэбнае для баспечэнства, Мы прыказалі прывесьці армію і флот на ваеннае палажэньне, але, шкадуючы край і пажыткі падданых, усімі сіламі стараліся скончыць мірам пачаўшыеся перегаворы пры прыязных стасунках. Хаўрусніца Аўстрыі Немеччына, ня гледзячы на нашы спадзеваньня на векавое добрае суседзтво, і ня слухаючы завераньня нашаго, што прынятые меры зусім ня ідуць проці яе мэт, пачала дамагацца скорай. адмены іх і спаткаўшыся з адмовай к гэтым вымаганьні, неўспадзеўкі аб‘явіла Расеі вайну. Цяперака трэба ужо ня толькі бараніць несправедліва пакрыйджэную і родную Нам старану, але і чэсць, годнасць і цэльнасць Расеі і палажэньне яе сярод Вялікіх дзержаў. Мы цьвёрда верым, што на абарону Расейскай зямлі дружна і безкарысна ўстануць ўсе верные Нашые падданые. У грозную гадзіну існаваньня хай забудуць аб ўнутрэніх спорках, хай укрэпіцца яшчэ цясьней звязь Цара з яго народам і хай аградзіць Расея, падняўшаяся, як адзін чэлавек, дзерскі націск ворага. З глыбакаго у правату Нашаго дзела пракананьня і спакойнай надзеяй на Усемагучы Промысел Мы з малітваю прызываем на Святую Русь і адважное войска Нашае Бож‘е благаслаўленьне.

Дадзены у С.-Петербурзе у дваццаты дзень ліпня у лето ад Раджэньня Хрыстова 1914-ое царствованьня жэ Нашаго у дваццатое.

На подлінніку Уласнай Яго Імпэратарскаго Велічэства рукою падпісано:

„МІКАЛАЙ“.