Мароз (Някрасаў/Гурыновіч)

Мароз
Аўтар: Мікалай Някрасаў
1863-1864
Арыгінальная назва: Мороз, Красный нос
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя - с. 317
урывак з паэмы "Мароз, Чырвоны нос"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Не вецер бушуе над борам,
Не з горак бягуць ручаі, —
Мароз-ваявода дазорам
Абходзіць пажыткі сваі.
Глядзіць ён, ці добра мяцелі
Лясныя сляды замялі,
Ці нет дзе надломанай елі,
Ці нет дзе адкрытай зямлі.
Ці сосен вярхі серабрачы,
Ці стройны узор на дубах,
Ці крыгі ўжо моцна скаваны
На малых і большых вадах.
Ідзе, па дзярэўях шагае,
Трашчыць па замёрзшай вадзе,
І яркае сонца іграе
Ў касматай яго барадзе.


1863-1864