Матчын дар (1918)/На чужыне/Мае думкі

Восень Мае думкі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Навакол…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мае думкі (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мае думкі.


Па на горах сьнягі паляглі
І даліны убраліся у белі,
Мае ж думкі, як толькі маглі,
Хутка з ветрам у даль паляцелі
Паляцелі у даль, дзе німа
Гэтых гор — вартаунічых няволі,
Дзе ні гэтак сурова зіма,
Дзе прыняу я і жыцце і долю.
Паляцелі спытаць, паглядзець —
Як жывецца на роднай старонцэ?
Як той брат—беларус мой жывець?
Ці высока узнялося сонцо?
Там жа усе, як раней, як было:
Беднасьць, ціша кругом і цямнота.
Дзе там шчасьце! — Жыцце зацьвіло,
Як на версі якое балото
Сонцо нізка — ні грэе саусім
І саусім-жа ні сьвеце без мала;
Раз блісьне дзе-ні-дзе — і паусім
І зноу сваю твар захавало.
Колькі-ж будзеш ты спаць? Ні пара
Табе часам, мой браце, праспацца,
Каля бацькаускіх ніу і двара
Працаваці зноу шчыра узяцца?
І усе, што утраціу сплючы,
Пазьбіраці да роднае хаты?
Годзі спаць! і ні будзе начы;
Будзеш вольны, разумны, багаты!
І высокае слонцо тагды
Будзе працу тваю аглядаці,
І пазбудзешся крыуд і нуды, —
Будуць людзі цябе шанаваці.