Матчын дар (1918)/На чужыне/Малітва

⁂ З. Б-ку Малітва
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Поэту
Іншыя публікацыі гэтага твора: Малітва (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малітва.


Я бачыу: Сын Яго стаяу
На пушчы і маліуся;
І словы у гневі прамауляу,
А твар сьлязьмі абліуся.
— «Ах, дай мне, Ойчэ, моцных слоу!
Маланак слоу, палючых,
Бо кроу мая сачыцца зноу
Із ранаў тых балючых…
Дзівіся, Пане, слабы Я,
Саусім ні маю сілы:
Гарыць, баліць душа мая, —
О дай жа моцы, Мілы!
Паглянь: паусюдах с краю у край
Рабунак, глуз пануюць,
І льецца сьмех тых чорных зграй,
І усе з зямлей раунуюць.
Зірні: дзе пекнасьць тая, што
Надау нам, Міласьцівы?
Тваіх правоу трымае хто,
Братэрства, згоды хцівы?
Схініся к нам Ты і абач:
З гадзінай горш жывецца,
Цяжэе боль, мацнее плач,
Галоу усе болі гнецца.
Паслухай ноччу, у дзень, Сьвяты,
Скажы маучаці звонам, —
І колькі жальб пачуеш Ты!
Зямля азвецца стогнам…
Узглянь: навокал чорны сьвет,
Прыцьмено прауды слонцо,
Надзеі у людзях болей нет, —
Пашлі-ж ім Абаронца!
Ах, дай мне, Божэ, гэткіх слоу,
Зямля-б ад іх траслася!
Баляць бо раны Мае зноу
І кроу з іх палілася…
Пашлю тады маланкі у люд
У безшчасны той брадзіці.
Блішчэць, яскравець там і тут,
Праудзівы гнеу будзіці.
Мільены кіну пяруноу
У тых, каго Я знаю,
У тых, маю што сочуць кроу,
У тую чорну зграю.
Тагды ізноу, як колькі раз
На сьвеці ужо бывала,
Настане Твой вялікі час,
Твая засьвеціць хвала,
Малюся-ж, — дай Мне гэтых слоу!
Сцаліш Мяне, паможаш:
Гарыць душа; баліць ізноу…
Вялікі! дай, як можаш!