Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Вецяр

Вясна Вецяр
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
У прыпар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецяр.


Вее вецяр вольны,
Хмары шыбка гоніць:
З вадой, зямлей, лесам
Зюкае-гамоніць!
Прыляцеу да рэчкі,
Прылег, прытуліуся,
Крышачку па яснай
Віхрам закруціуся,
Сказау слауцо ласкі,
Сьвіснуу і падняўся
І за хмаркай легкай
Пырхнуу і пагнауся.
Зноу прымчау да лесу:
„О, здароу, мой браце!“
І пайшоу між хвояк
Ен дурэць, гуляці:
Адну пацалуе,
З другой пасьмяецца,
Кіне слоуцо, пару,
Да трэццяй бярэцца…
Годзі ужо у лесе!
Зноу у выш падняуся,
Пакруціуся крыху,
Ды у даль падауся.
Задау гону, пылу,
І у ніз ен рынуу,
Прыпау да зямліцы,
Бытцам дзесь загінуу.
„Ах, мая матуля,
„Як я нагуляуся!
„Бачыу сонцо, месяц,
„У рэчаццы скупауся.
„Хораша на сьвеці!
„Колькі у ім прастору:
„Шыбаеш па рэчцы,
„Прыпадзеш да бору…
„Я хацеу бы болей
„У сьвеці пагуляці, —
„Адпусьці-ж, матуля,
„Яшчэ палетаці!“
Пэўне, што пусьціла
Вецяр маць гуляці,
Бо падняўся у небо.
І пачау сьпеваці…
Вось — ненацкам скончыу
Сьпеваці гуляка;
Гікнуу і панесся
У даль хутчэй за птака.