Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Добрыя дзеці

У прыпар Добрыя дзеці
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Салавейка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Добрыя дзеці (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добрыя дзеці.


Паставілі дзеці сіло. Верабья
Хацелі злавіць на пацеху.
Злавілі сінічку, крычаць: вой-я-я!
А радасьці колькі, а сьмеху!
Імчацца да маткі: — „Сінічка, глядзі!“
— „А дзе-ж вы узялі?“ — „Злавілі,
Дастань ты ей клетку, хутчэй пасадзі“…
— „Нідобра вы, дзеткі, зрабілі!“
— „Мы будзем яе і паіць і карміць,
Сьпевала-б нам птушка прыгожа“…
— „Ах, дзеткі! у няволі яна замаучыць,
Сьпеваць у няволі ні можэ…
Успомніце толькі, як нудна сядзець,
Як с хаты мароз ні пушчае.
То-ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,
Хоць я і усяк разважаю.
А птушку вы хочэце с хаткі яе
Узяць, пасадзіць у чужую…
Ні мучце, пусьціце, рыбулькі мае,
На волю яе залатую.“
І матчыны словы у сэрцах дзяцей
Ласкавыя струны кранулі,
І добрыя дзеці — прыклад для людзей! —
Сініцы свабоду вярнулі.