Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Журба і сьмяхоцце

Сын Журба і сьмяхоцце
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Спрэчка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Журба і сьмяхоцьце.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Журба і Сьмяхоцце.


«— Брынкні, хлопчэ малады
У свае цымбалы!
Ты-ж бо, чуў я ад людзей,
Музыкант удалы.
Песьняй емкай зьвесялі, —
Заплачу двузлотку
Хочаш? Выпій напярод.
Спагані ахвотку!»

— Раз журба с сьмехаццем
Напіліся меду
І пайшлі на кірмаш
Паглядзець народу,
Вось журба й завяла,
Ніуцешна плачэ
Сьмехацце-ж ля яе
Па дарозі скачэ.
— «Гэй, сястрыца, пакінь
Разліваці сьлезы,
Бо цябе-ж засьмяе
Чалавек цьвярозы.
А-ха-ха! хіхі-хі!
Ну, чаго сястрыца
Ні хапіло табе?“
— «Перастань, дурніца!
— «Ні сьмяшы ты людзей,
А давай паскачам!»
А журба ішчэ горш
Закацілась плачам.
«А-ха-ха!» «І-ыгы!“
Па дарозі льюцца;
Йдуць журба с сьмехаццем,
А людцы сьмяюцца.
От журба і крычыць:
— «Праз цябе выкпіны»!
Сьмехацце ж ей у адказ:
— «Не, асані вінна!»
— «Праз цябе!» — «Праз цябе!»
Увайшлі у спрэчку,
А у канцы пачалі
Малаціці грэчку.
Тут камар падляцеу:
«Кум з кумой дзярэцца?
І пачау ля журбы
Акругом вярцецца!
То у нос, то у лоб,
Джыгане — упьецца,
От журба науцек,
Бо німа дзе дзецца.
Сьмехацце ж ні бяжыць,
Даганяць ні хочэ,
А з людзьмі над журбой
Над дурной рагочэ.
От і усе. Калі хто
З вас журбу убачэ,
Дык настрашце яе
Камаровым плачам.
Уцячэць! А цяпер —
Заплаці двузлотку
І кілішачак дай
Прамачыці глотку».