Слухай, Іване, паночку.
Кепска ты робіш, браточку:
Хіба-ж ні сорам так жыць,
Гэткім нідбайлівым быць?
Узглянь навакол на суседау,
Некалі добра іх ведау —
Хто з іх спусьціуся, як ты,
Мае с твае беднаты?
Хіба-ж яны галадуюць,
Хіба-ж па-твойму бядуюць?
У іх і апратачка есьць,
I часам пакорміцца госьць.
Гэта ж дзе людзі зьбяруцца,
Зараз с цябе пасьмяюцца,
Кажуць: «гультай, абібок.»
Так яно, мой галубок!
„Бацька яго у гаспадарстве
Быу, як бы цар у сваім царстве:
Быу у гаспадарачцы лад,
Мелося воко, дагляд…
Быу чалавек яго татка!
Ен жэ: дзівіся, апратка
У дзюрках, у гнідзе, сьцвіла,
У хаце — трава абыйшла.
Нейкае дзіво, ды й годзі!“
Часам жартуюць у народзі —
„Моцны гультай, моу-ся вол,
К працы ж пагнаць — трэба кол“.
Чуеш ты, чуеш, Іванка,
Што у людцоу за гуканка?
Слухай, над кім гэты сьмех?
Грэх табе, братачка, грэх!..
|