Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Песьня

Я. Коласу Песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
У выгнанню
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (На чужой староначцы…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У зб. „Новай песьні“.

Песьня.

На чужой старонаццэ
Заніпау душой,
І згубіу здаровейко,
І згубіу спакой.
Ні глядзелі-б вочанькі
На нялюбы сьвет,
Маладое радасьці
Прападае сьлед.
На чужой старонаццэ
Ні цьвітуць сады,
Ні сьпяваюць птушачкі, —
Ні лятуць сюды.
І чужое лецяйко
Для мяне — зіма,
І чужога соунейка
Для мяне німа.
На чужой старонаццэ
Ні шумяць лясы
І німа прыгожасьці
У палявой красы.
Замірае душачка
На чужой зямлі,
А дамоу вярнуціся
Ні у маей валі.
Дзе ж вы, ніукі родныя
І дубовы шум?
Засьпявайце голасна,
Каб пазнау, пачуу.
Ускаланіце песьняю
Векавечных сноу,
Ускаланіце душачку,
Ускаланіце кроу.