Матчын дар (1918)/Роднаму краю/Юдам

⁂ У чатырохлецце „Н.-Нівы“ Юдам
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Песьня-звон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Юдам (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Юдам.


Да вас, паны, што голасна крычыце
Аб прыязьні сваей да „беднага народу,“
Што раіце па-ліссему: „маучыце,
Нідоуга вам дамо багацтво, волю, згоду“, —
Да вас мой гэты верш і словы усе благія,
Бо словам вы адны, а справамі — другія.
«Багацтва вам»… Німа вам нашай веры!
Бо у той жа год ліхі, як у полі ні урадзіло,
Галоднаму на прокарм хлеба меры
Аднэй ні далі вы. І злаялі няміла….
Калі для нас жадаеце багацтва,
На што з бездольнаго зьдзіраеце апратку?
На што-ж тагды вы плодзіце жэбрацтво,
Дамы пустошучы без ліку, без астатку?
„Мы волю вам“… Прокляцце вам і зь ею!
Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?
Яна ланцуг над нашаю зямлею;
Астрог на наш народ, спакойны і безвінны.
Ні воля гэта! Што нам ні цьвярдзіце,
Мы вольнымі былі за даунімі часамі.
Ідзіце-ж проч! і з воляю ідзіце!
Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі.
„Мы згоду вам“…. Пакіньце ашуканство!
Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,
Без звады вам, нашэптау, падтыканства
Нямілы Божы сьвет, ні ясны, ні шырокі.
Ні просім вас! ні трэба вашай згоды!
Свае вялікае дзядоускае багацце
Хаваем мы; ад Бога усе народы
І бацькі аднаго усе дзеці — людзі, брацця.
Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?
З якіх краеу прыйшлі без прауды і без сэрца?
І што вам з нас, ад нашага народу?
Чаму так жычыце яму хутчэй памерці?
Га! Знаем вас, атручаньня найміты:
Вы — служкі чорныя Ясьнейшаго Мамона,
Вы — мора бруд ля берагу намыты;
Без дум і без мазгоу, вы — золато без звона.
З усіх бакоу на послугі уціску
Чаргою воучаю зьяуляецесь усюды,
Дзе клічуць вас для крыуды, для націску
На прауду вечную… Вы… імя вам Юды!
Ідзіце-ж проч! Безплодна ваша трата
На ласкі ліссія. Пакіньце слова „брат“!
Вы цяжкі сон. Каты… Вы горэй ката!
Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!