Матчын дар (1929)/На чужыне/21

20. Ветру 21. Завіруха
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
22. Думы ў чужыне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завіруха (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




21.

ЗАВІРУХА.

Завіруха скача ноччу
Патарочай, плача, вые;
Пухавыя сыпе ў вочы
Сьнегавінкі мне, рагоча.
Йду навобмацк; ледзь жывы я,
Няжывыя суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Троярогі крыж збуцьвелы,
Пасівелы, цёмны, строгі.
Не чакаю дапамогі…
Прыступае нехта белы
Асьмялелы. Вот ўсьцігае,
Акаляе, скамянелы,
Пасінелы, — абнімае.
Завіруха-
Рагатуха сыпе сьнегу
І ў прабегу шэпча ў вуха:
„Заначуеш — не пачуеш:
Я завею, я угрэю,
Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,
Мне ты скажаш“. Завіруха-
Рагатуха шэпча ў вуха.

Ажно чую: раптам злая
Улягае, уціхае
Завіруха. Замірае.
Праясьняе ў полі. Нікне,
А ня зыкне вецер-сватка.
Бачу — хатка.
Як тры зоркі, тры ваконцы
Пры гасьцінцы. Верацëнцы
Дыму ў неба ўюцца, пнуцца.
Хатка, вокны, дым, сьмяюцца,
Клічуць, вабяць, сустрачаюць,
Прывячаюць, запрашаюць.
Голас чую родных, мілых.
Ўзмацаваўшыся на сілах,
Крыкнуць рады: „згінь ты, гора!“
А яно ў адказ гавора:
— „Над табою
Сьнег гурбою“.

Увагі правіць

21. Завіруха.

39 р. …„рады“. Гл. заўвагу да в. № 15, р. 36.