Матчын дар (1929)/Праявы роднага/57

56. Дзяўчаці 57. Асеньні сьпеў
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
58. Песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньні сьпеў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




57.

АСЕНЬНІ СЬПЕЎ.

Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаванье:
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,
Чарнеюць кусты.

Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем, мая.
Гэнам убачым лістоў ападаньне,
Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне,
І звоны руч‘я.

Будзем адны мы на сьвеце
З табою, адны
Тыя, што прыйдуць у часе скананьня
Беднаму лесу сказаць на жагнаньне:
— „Да новай вясны!“

57. Асеньні сьпеў.

14 р. …„жагнаньне“ ужыта ў сэнсе „разьвітаньне“.