Матчын дар (1929)/Праявы роднага/59

58. Песьня 59. Хаўтуры
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
60. Мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаўтуры (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




59.

ХАЎТУРЫ.

Ня у звоны хаўтурныя служка прабіў,
Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў.
Не на могілкі людзі кахану нясьлі,
А у цэркву баяры яе павязьлі.
Не халоднай зямлёй засыпалась труна,
А другому любіць прысягалась яна.
Не пяшчаны над ёй вывадзілі капец,
А вясельныя дружкі трымалі вянец.
І ня плакала матка, што ўмерла дачка, —
Цалавала жанулька свайго мужанька.
Не асінавы кол я над ёй забіваў,
А старэнькі дзячок доўгалецьце сьпяваў.

59. Хаўтуры.

10 р. …„мужанька“. У выданьні 1918-га году — „мужалька“. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 127).