Матчын дар (1929)/Роднаму краю/4

3. Начныя думкі 4. ⁂ Як надарыцца мінута
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
5. ⁂ Хай ня льлюцца дажджы цёмна-хмарныя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як надарыцца мінута…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




4.


∗     ∗

Як надарыцца мінута,
Што ад працы адарвуся,
І жыцьцёвая атрута
Не пячэць, і прахаплюся,
Дык цябе, мой Родны краю,
Шчырай думкай аблятаю.

Ты няшчасны і убогі,
Ты бяздольны і забіты,
Ты бяз шляху, без дарогі,
Ты абдзёрты і прапіты,
Подлай здрадаю праданы,
Ты ня свой, — даўно забраны.

Меў вялікія кляйноды,
Быў і моцны і багаты, —
Задзіўляліся народы, —
А дазнаўся горкай страты.
Сохнеш, вянеш, — вокам кіну,
Аж здаецца, што загінуў…

А як сонейка устане
І прыемна усьміхнецца,
Па палетках, на кургане
І па вёсцы разьліецца,
Як паводка, — Родны краю,
Над цябе тагды ня маю!…

Ты квяцісты, залацісты,
І прыгожы, і аздобны,
Ты лясісты, каласісты, —
Можа рай табе падобны.
Колькі-ж моцы маеш скрытай,
Колькі сілы неспажытай!

Ты паўстанеш, працавіты,
Гаратнічы, нявымоўны,
Шчасьця, долі прагавіты,
Мой сланечны, мой чароўны!
Будзе час, пабачаць сьведкі,
Хоць ня мы, дык нашы дзеткі.

Увагі правіць

4. Як надарыцца мінута

19 р. …„сонейка“. Гарун ужывае таксама: „соўнейка“ (в. № 13), „слонейка“ (№ 23), „сонца“ (№ 22) і „слонца“ (№ 20).