Матчын дар (1929)/Роднаму краю/6

5. ⁂ Хай ня льлюцца дажджы цёмна-хмарныя 6. ⁂ Мілая, родная старонка-маці
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
7. Ваўкалакі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мілая, родная старонка-маці!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




6.


∗     ∗

Мілая, родная старонка-мацi!
Моцна цябе я і шчыра люблю, —
Бедныя ніўкі твае, сенажаці
І нешчасьлівую долю тваю.

Горам, матуля, цяпер ты замучана,
Стогнам спавіта у сець з ланцугоў,
Рукі і ногі да слупа прыкручаны, —
Ціха наругу ты зносіш, бяз слоў.

Толькі-ж уцешся, матуля каханая!
Слуп твой патроху пачаў падгніваць, —
Прыдзе к нам воля, сьвятая, чаканая,
Cець з ланцугоў як пачнём разрываць.

6. Мілая, родная старонка-маці.

1 р. Дактыль ня вытрыманы. Трэба было-б чытаць для рытму „ста́ронка“.