Мая ліра (1924)/IV/Ліюцца песьні

Мне сумна Ліюцца песьні
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Тэстамэнт
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліюцца песьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІЮЦЦА ПЕСЬНІ.

Ліюцца нашы песьні
Гарою — даліной:
Як рэкі на прадвесьні
Удаць рвуцца грамадой…
Ліюцца нашы сьлёзы,
А сэрца шчэміць боль:
Гэй — гэй! Гэй — гэй!
Гэй песьні аж з нашых поль!

Як небам сінім хмары
Лятуць праз родны край;
Як думкі і як мары
У жоўталісты гай…
Балючая малітва
І сэрца чысты сон:
Гэй — гэй! Гэй — гэй!
Гэй з песьняй прад музы трон!