Мая ліра (1924)/V/Брату настаўніку

Рады (з Эдды) Брату настаўніку
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Што занадта — нездарова

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРАТУ НАСТАЎНІКУ.

Ці у ді, ці ў нядолі,
Не гаруй, брат, аніколі:
Даў Бог хлеба, дасьць і неба,
Дасьць усенька, чаго трэба.

Ня сумуй, хоць льюцца сьлёзы,
Будзь і сьмелы і цьвярозы;
Вер, што Беларус устане,
Згіне хітрых панаваньне.

Духам глянь кругом—наўкола:
Закрасуе наша школа;
Роднай мовай, родным чынам
Аджывець наш бедачына.