Мая ліра (1924)/V/Дзяўчынка і Гульба

Кавэрня Дзяўчынка і Гульба
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Рады (з Эдды)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯЎЧЫНКА І ГУЛЬБА.

Плывець ручаінка
Стужачкай зялёнай, —
Гуляе дзяўчынка
Ў хустачцы чырвонай.

Плывець даліночкай
Водная дарожка, —
Плача маці з дочкай:
Пасьлізнулась ножка.

Паплыла як стужка
Рэчка ўдалечыну, —
Гойдае дачушку
Сьлёзная дзяўчына.

З рэчкі страх зьявіўся,
Стогне ў моры маўка, —
Дзяцюк ажаніўся,
Дзяўчо ўжо русалка.