Межы (1929)/I/Было многа веснаў

Часта мне гавораць Было многа веснаў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
⁂ З жыцьцём позна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Было многа веснаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЫЛО МНОГА ВЕСНАЎ…

Было многа веснаў, было многа сьцюжы,
Бо жыцьцё развойна, бо жыцьцё — акіян.
Сягоньня ён ціхі, спакойны, як лужа,
А заўтра — вірлівы, непаслушны буян.

І так няпрыкметна ў сугуччы, ў контрастах
Гадзіны зьмяняліся на дні і гады,
Як часта зьмяняе суровасьць на ласку
Задзіра свавольны — маладосьці уздым.

Цяпер я сьцішыўся, я больш не сваволю,
Не мяняю поразу настрой на настрой.
Ў дзяцінстве ў жаданьнях я быў мімавольным,
А цяпер трывалы, як былінны герой.

І цяпер на радасьць, калі радасьць — праўда,
Калі яна дзейнасьць — ня пустотны узьвей,
Я гляджу таксама, як-бы на прынаду,
Як на весну-ласку пасьля лютых завей.

1928 г.