Межы (1929)/I/Ну, засьмейся

Надзея Ну, засьмейся
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
⁂ Для цябе я быў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ну, засьмейся…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НУ, ЗАСЬМЕЙСЯ...

Ну, засьмейся, засьмейся ты, сэрца,
Сваім сьмехам са мной падзяліся!
Няхай ведаюць ўсе, што жывецца
Мне цяпер весялей, як калісь.

Я калісь-та часамі праз сьлёзы
Выцінаў сваю песьню паволі...
А цяпер, як цьвітуць вербалозы,
Маё сэрца, сябе не няволь!

Як сьмяяцца, дык сьмейся ты шчыра,
А з табой засьмяюся і сам я:
Ўжо мурожацца далі і шыры,
Ўжо вясновая ўсходзіць краса!

І зьвіняць ужо новыя струны,
І хвалюецца новая радасьць.
Дык грымі, маё сэрца, пярунам
Там, дзе сыпаўся холаду град!

1925 г.