Надыход лета Васількі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Іду мяжой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Васількі (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСІЛЬКІ

Вышаў я ў поле, вышаў ў шырокае, —
Жытнія ціха шумяць каласкі;
З іх выглядаюць красой сінявокаю
І усьміхаюцца мне васількі.

Цягнуцца к ім мае рукі зайздросныя;
Кінуў вандроўны я кій,
Кім падыходжу ня з мэтаю злоснаю —
Хочу заплесьці іх дбала ў вянкі.

І вось я гэтыя кветкі прыгожыя —
Родных палеткаў красу —
З думкай аб шчасьці, з сэрцам ўстрывожаным
Музе у дар прынясу.

1925 г.