Межы (1929)/II/Канец лета

Іду мяжой Канец лета
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
⁂ Сонца закручвае косы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Канец лета.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАНЕЦ ЛЕТА

Песьня лета ўжо адпета.
Ліст апошні адшумеў.
І разьдзетых, як шкілетаў,
Сумны рад стаіць дзярэў.

Адцьвіла вяргінь, лілея,
Сад вабраўся у нуду.
Ужо змоўклі песьні жнеяў
І пастух зламаў дуду.

На спачынак серп паложан
І павешана каса.
Вецер холадзен, трывожан.
Паліняла ўся краса.

Калі выйдзеш з хаты, глянеш
Навакол свайго двара,
Уздыхнуўшы, успамянец:
Лета — пекная пара.

1922 г.