Межы (1929)/II/Я вокны насьцеж адчыню

Цьвіце цярэмшына Я вокны насьцеж адчыню
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Бура
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я вокны насьцеж адчыню…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ВОКНЫ НАСЬЦЕЖ АДЧЫНЮ…

Я вокны насьцеж адчыню,
Зірну на сад, паўнюткі белі,
І ў грудзі кветак пах удыхну
І гэтым пахам ап‘янею.

Ў прыродзе колькі хараства!
Куды ні глянь, усюды чары.
Дол ўслала сьвежая трава,
Дыван красы — усе абшары.

Ўдзень сонца ласкаю глядзіць,
Уночы зьзяюць сьвечкі-зоры,
Ды месяц — слаўны маладзік —
На сіні тчэ сярпа узоры.

Прастораў вокам не абняць!
На ўсё глядзіш, нібы на дзіва;
І песьні зычныя зьвіняць,
Хвалююць радасьцю вірлівай.

1923 г.