З ёю я спаткаўся Адвячорак
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Ноч у горах
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адвячорак (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДВЯЧОРАК

За горы сонца хавае косы,
Прасторам шэпча: спакойнай ночы.
А хмары, хмары, нібы пракосы,
Кладуцца роўна на скал адкосы.

Іх вецер ціхі чуць-чуць гайдае,
Нібы адзеньне з шаўковай ткані.
Зіяе зорка, ў прастор гадае:
Яна кагосьці жджэ, выглядае.

Яна глядзіцца і пільна сочыць,
Калі з-за хмары ёй месяц гляне,
Каб разам ціха шаптацца ўночы
І слухаць песьні і сьмех дзявочы,

Што льлюцца ў далях пад звоны тары,
Пад ўздыхі цёплай каўкаскай ночы,
І родзяць думкі і родзяць мары
Пад звоны сэрца — жыцьця удары.

1925 г.