Гляджу я ў даль На моры
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Заблішчалі ў цёмнай далі маякі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На моры (Шуміць вада, хвалюе мора…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА МОРЫ

Шуміць вада, хвалюе мора,
Мой човен шпарка ўдаль ляціць,
І чым далей, тым больш прастору
І сілы менш далей грабсьці.

Але грабу і абмінаю
Чужыні дальняй берагі,
Пад ўсплескі хваль успамінаю
Пра край мой родны, дарагі.

Павей мне, вецер, на пуціне,
Тады я парус нацягну.
Шпарчэй пайду па воднай сіні,
Каб ў краі родным адпачнуць.

Рыга, 1917 г.