Межы (1929)/V/Ну, чаму ты, мора

Крым Ну, чаму ты, мора
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Гляджу я ў даль
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ну, чаму ты, мора…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НУ, ЧАМУ ТЫ, МОРА…

Ну, чаму ты, мора, гэтакае ціхае,
Ня бурліш, ня плешчаш, як калісь даўней,
А ў салодкай дрэме супакойна дыхаеш,
Затаіўшы крыўду, злосьць, трывогу, гнеў?

Мяне вельмі дзівіць, што такой ня бачыў я,
Што такой ня ведаў я морскай цішыні,
А я ведаў мора злоснае, бурлячае,
Калі яно дыбіць хваляў грабяні.

Калі яно поўніць ўсе прасторы гоманам,
Калі яно б'ецца моцна ў берагі.
Не, я і ня думаю, што ты, мора, стомлена, —
Ты толькі здаешся мне цяпер другім.

Да пары, да часу мора гладзь спакойная,
А надыйдзе момант — загудзе прыбой.
Ты заплешчаш, мора, сілаю развойнаю…
Хто тады пасьмее ў спрэчцы быць з табой?

9-VII — 28 г.
Ялта.