Календарь Сѣверо-Западнаго Края на 1889 годъ/Народныя пѣсни/Муогилки

Ноччу ў сялѣ Муогилки
Верш

1888 год
Пасха въ Бѣлоруссіи

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Муогилки.

Вой магильникъ…. туть заўсёды,
Якъ старые мнѣ казали,
Щей за панщину и раней
Ўсе небуощикаў хавали.


∗ ∗

Сумно такъ тутъ…. подъ старыми
И бярозами й елями,
Не раўняючи якъ гряды
То магилки и зъ хрестами


∗ ∗

Спьяць небуощики святые,
Спьяць падъ дзерномъ не проснуцца,
У хаты руодныя николи
Дзѣсь небоги не вярнуцца.


∗ ∗

Не вярнецца мужъ да жуонки,
Штобь бъ абняць сваю зяўзюльку,
Не вярнецца бацька къ дзѣткамь,
Не загляне къ имъ у люльку.


∗ ∗

Братъ да сясцёръ не вернецца,
Маци къ дзѣтачкамъ не придзе.
И каханакъ да каханки
Зъ падъ земли уже не выйдзе.


∗ ∗

Нуоччу цёмнаю не будзе
Заглядаць ёй ў ясны вочи
И не будзе жартаваць зъ ёй
Да глыбокай цёмнай ночи.


∗ ∗

Не прытулицца да серца
Енъ сваей дзяўчины милай
Не!… бо нельга аткапацца
На свѣтъ Божій зъ магилы.

Д. К — ко.