Мой ідэал
Аўтар: Алесь Мілюць
1930
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 315

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Багаццяў, славы мне не трэба,
Я не шкадую іх нідзе;
Я жыць хачу вадой і хлебам
Ў нядолі, горы і бядзе.

Хачу я ведаць, як жывецца
Маім пакрыўджаным братам,
Чаму іх пот дарма ліецца,
А капітал расце панам?

Чаму на слёзах, на нядолі
Красуе роскаш багачоў?
Чаму наш край не мае волі?
Чаму ў ім многа палачоў?

Дык хай душа хутчэй адчуе
Святы народны ідэал —
Душа мая, што ўсцяж гаруе,
Бо смокча кроў з яе Ваал.