Мужнасць (1938)/Вінтоўка і песня/Песні аб граніцы

Провады Песні аб граніцы
Цыкль вершаў
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Дазорны
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні аб граніцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСНІ АБ ГРАНІЦЫ

I

На захадзе і ўсходзе
Па лініях крывых
Уздоўж граніцы ходзіць
Совецкі вартавы.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

Няспынна поўным ходам
Працуюць за табой
Магутныя заводы
І новых фабрык строй.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

Жытамі і пшаніцай
Шумяць твае палі,
Па рэках у сталіцу
Прыходзяць караблі.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

Работай мірнай, шчаснай
Заняты твой народ:
Рабочы і калгаснік,
Вучоны і пілот.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

Па гарадах і сёлах,
Далёкі наш зямляк,
Заможна і вясёла
Жыве твая сям‘я.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

На край твой працавіты,
На мірны твой народ
Фашысты і бандзіты
Рыхтуюць свой налёт.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

Табе надалі права
Стаяць на варце дзён
Радзіма гордай славы
І сталінскі закон.

Таварыш, будзь-жа пільны,
Святыя рубяжы
Вялікае краіны
Адважна беражы!

1937 г.

II

Ад зорак вячэрніх
Да ранняй зарніцы,
Калі непагоды гудуць,
Праз цэлую ноч
Да заходняй граніцы
За думамі думы лятуць.

Там — сын, там — каханы,
Там — брат і таварыш
На варце краіны стаяць.
Над імі — завеі
І чорныя хмары,
Над імі вятры шалясцяць.

Іх мерныя крокі,
Іх погляд крыштальны
Варожая сочыць рука.
А вочы стаміліся,
Ногі прысталі
І вісне цяжар на штыках.

Устань-жа, высокае
Сонца, над імі
І выйдзі дазоры мяняць,
Хай першым на змену
Прасторы радзімы
Другія ідуць вартаваць.

І яснае сонца
У ясных вышынях
Над краем ізноў устае…
Спакойна на працу
Выходзіць краіна, —
Надзейная варта яе.

І гэтак штоночы,
Да першай зарніцы,
Калі непагоды гудуць,
Адна за другой
Да заходняй граніцы
Трывожныя думкі лятуць.

1936 г.