Мужнасць (1938)/Мая сяброўка/Прысяга

Экзотыка Прысяга
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Трывога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прысяга (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫСЯГА

У бярозавых прысадах
Ападае голле нізка…
Ты ідзеш вішнёвым садам,
Маладая трактарыстка.

З лапушнога лісця росы
Асыпаеш поўнай жменяй.
Ручаём спадаюць косы,
Разліваюцца струменнем.

Лёгкім крокам трактарысткі
Узыходзіш ты на ганак,
І адразу-ж
Прамяністы
Без цябе смутнее ранак.

У вачах,
Як вір, глыбокіх,
Ты нясеш усю уцеху,
Нават ямачкі на шчоках
Поўны радаснага смеху.

Гэта радасць льецца лавай
У пакоі сельсовета,
І ўсміхаюцца ласкава
Вочы Сталіна з партрэта.

Зараз ён устане, здэцца,
Дапаможа
і навучыць…
і ў тваім маленькім сэрцы
Абуджаецца рашучасць.

Ты гаворыш вельмі мала:
— Пад чырвоным стаўшы сцягам,
Я, шчаслівая, трымала
Перад Сталіным прысягу.

Паклялася смертнай клятвай —
Дзень і ноч руплівай працай
За дзве тысячы на трактар,
Як за гонар свой, змагацца.

Словы гэтай клятвы думнай
Да нямоты ўсіх здзівілі:
Дзе-ж ёй, беднай лёгкадумнай
Адшукаць на гэта сілы?!

І заўвагай недарэчнай
Хтосьці сэрца крыўдна коле,
Што і Сталіна, бясспрэчна,
Ты не бачыла ніколі.

І тваіх вачэй крышталі
Пацямнелі пад навалай:
— У мяне —
У сэрцы Сталін,
Я душою прысягала.

Дзве гарачыя слязінкі
Пакаціліся, як зоры…
Ты стаіш, мая дзяўчынка,
І нічога не гаворыш.

Але ведаю, што справу,
За якую ты клялася,
Ажыццёвіш…
Пойдзе слава
Пра цябе па ўсіх калгасах.

Хто душою чыстай, светлай
Перад Сталіным клянецца —
Знойдзе сілы здзейсніць мэту
І прысягі не зрачэцца.

1937 г.